Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь
Пасля выклікаў у Расонскі РАУС 1 і 4 ліпеня па новай абсурднай адміністратыўнай справе ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, прыняў рашэнне часова пакінуць тэрыторыю краіны.
Пра гэта паведамляе Хрысціянская візія.
Нагадаем, што ў снежні ксёндз Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі «дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі».
Читайте еще
Избранное