Ксёндз Вячаслаў Барок выйграў суд у ДАІ
Судовая эпапея працягвалася з ліпеня мінулага года.
Пробашч касцёла Святога Антонія ў Віцебску Вячаслаў Барок выйграў суд у ДАІ. Пра гэта святар напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Судовая эпапея працягвалася з ліпеня мінулага года, калі падчас Будслаўскага фэсту супрацоўнікі ДАІ аштрафавалі святара за незаконную паркоўку.
Вячаслаў Барок некалькі разоў аспрэчваў пратакол. Першапачаткова яго прызналі вінаватым. Але пасля апеляцыі ў кастрычніку 2016 года суд Фрунзенскага раёну Мінска накіраваў пратакол аб парушэнні на дапрацоўку ў ДАІ. Кропка ў сраве была пастаўленая 9 лютага.
Читайте еще
Избранное