Крыніцы: Затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі

Загадкавая гісторыя пра самалёт Мінск — Мюнхен, які пасадзілі ў Гродне, набірае новыя абароты.

Нагадаем, супрацоўнікі Гарадзейскага цукровага камбіната пацвердзілі TUT.BY, што з рэйса знялі іх дырэктара Міхаіла Крыштаповіча.

Міхаіл Крыштаповіч. Фотаздымак ctv.by

Пасажыры самалёта казалі, што ў салоне нібыта агучвалася прозвішча «Руднік». Аднак, як выявілася, гаворка ішла пра Прудніка. Мікалай Пруднік — дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага камбіната. Крыніцы SlutskGorod паведамілі пра яго затрыманне.

Відавочцы распавялі журналістам, што ў доме дырэктара завода ў суботу прайшоў ператрус. Мабільны тэлефон Прудніка сёння недаступны, на прадпрыемстве адказваюць: аб затрыманні кіраўніка нічога не вядома.

Падобная сітуацыя і з яшчэ адным цукровым заводам, у Жабінцы. «Віртуальны Брэст» паведаміў пра затрыманне яго дырэктара Віктара Міронава.

Блогер Нехта сцвярджае, што затрыманы і дырэктар чацвёртага, Скідзельскага камбіната.

У прыёмнай прадпрыемства карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што Дзмітрыя Ягорава на працы няма.

Романчук: У нас уже было «дело медиков», теперь дошла очередь до сахара

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(17)