Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ
Як стала вядома НН, сёння на волю выйшлі затрыманыя на мінулым тыдні топ-менеджары банка БелВЭБ.
Умовай выхаду стала «кампенсацыя шкоды» ў кратным памеры. Мацюшэўскаму, меркавана, удалося выпрасіць грошай у Шувалава.
Раней выданне паведамляла пра сэнс прэтэнзій сілавікоў і Нацбанка да банка БелВЭБ: гэта «драбленне бізнесу і сыход ад падаткаў» праз стварэнне ІТ-кампаній у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзенне дывідэндаў без працэнтаў праз падкрэслена легальную схему сацыяльнага страхавання, створаную Прыёрбанкам. Налічаны памер «шкоды» склаў, у эквіваленце, 8 мільёнаў даляраў.
29 сакавіка ў топ-менеджараў банка прайшлі вобшукі, яны былі затрыманыя ДФР. Выйсці ў той жа дзень удалося толькі Мацюшэўскаму. Тады НН паведамляла, што сэнс яго выхаду быў у тым, каб ён знайшоў грошы.
Як можна меркаваць, грошы Мацюшэўскі знайшоў, папрасіўшы аб дапамозе кіраўніка расійскага Внешэканомбанка Ігара Шувалава.
Крыніцы кажуць, што агульная сума, заплачаная за выхад менеджараў, блізкая да 25 мільёнаў даляраў. У лукашэнкаўскай сістэме існуе практыка «мультыплікатара» — у выпадку трапляння за краты памер «шкоды» неабходна кампенсаваць у кратным памеры. Прынцып яго выстаўлення не апісаны ў законах і залежыць ад магчымасцяў вязня.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное