Политика

Крычаўскі аддзел аховы МУС упрыгожылі ў колерах расійскага трыкалора

«Ці не нагадвае гэта Данецк-2014?».

Май 2019-га

Чэрвень 2019-га

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю фота будынка Крычаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС. Здымкі ён суправадзіў такім каментаром:

— Перад майскімі святамі 2019 года каля будынка Крычаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС з палотнішчаў чырвонага, сіняга і белага колеру былі складзеныя і ўстаноўлены дзве пары расійскіх трыкалораў.

Цяпер, напярэдадні 3 Ліпеня, гісторыя паўтарылася з абсалютнай дакладнасцю — перад будынкам зноў паўсталі стылізаваныя расійскія сцягі ў колькасці дзвюх штук. Ці не нагадвае гэта Данецк-2014?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(20)