Крэмеру адмовілі ў беларускай візе

Нямецкаму дыпламату адмоўлена ў беларускай візе. Х.Крэмер працаваў у Беларусі першым сакратаром амбасады з 2000 па 2004 гады. Цяпер дыпламат працуе ў Бэрліне, у цэнтральным апараце МЗС Нямеччыны.

Некалькі дзён таму Х.Крэмер у чарговы раз зьвярнуўся ў амбасаду Беларусі ў Нямеччыне з просьбай выдаць кароткатэрміновую візу для прыватнага візыту, аднак гэтым разам яму адмовілі.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі не пажадаў выказваць сваё стаўленьне да інцыдэнту, спасылаючыся на міжнародную практыку.

Прадстаўнікі беларускай амбасады ў Бэрліне не адмаўляюць факт нявыдачы візы дыплямату, але таксама не камэнтуюць сытуацыю.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)