Крамбамбуля і J-Морс разам зграюць «Канцэрт на траве»
Оўпэн-эйр у фармаце «Канцэрт на траве» адбудзецца 28 траўня на хутары «Шаблі». «Крамбамбуля» прэзэнтуе новую праграму «Драбадзі-Драбада», а « J-Морс» грае альбом «Многа неба». Да праекта далучаца таксама і іншыя гурты.

Сама трава, на якой адбудзецца канцэрт, расьце на хутары «Шаблі» роўнааддалена ад беларускай і літоўскай сталіцаў. Хто прысутнічаў на фэстывалях «Вольнае паветра» калісьці, той ведае, дзе «Шаблі». А хто ня ведае, таму патлумачаць.
Даведкі па тэлефонах:
+375 17 2801510
+375 33 6555596
+375 29 6555596
Кошт квітка ад 45 да 90 тысяч рублеў.
Квіткі на «Канцэрт на траве» можна набыць:
Менск-Бар «Малако», пр.Незалежнасьці 37А-запытвацца ў бармэна
Менск – распаўсюднік квіткоў у пераходзе станцыіі мэтро «пл.Я.Коласа» (выхад да філармоніі)
У сістэме ticketpro.by – для ўсіх рэгіёнаў
У сістэме kvitki.by – для ўсіх рэгіёнаў
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное