Общество

«Крамбамбуля» адчыніла святочны паштамт

"Што робіць кожны культурны чалавек, калі надыходзіць свята? Правільна, спачатку віншуе з ім сваіх сяброў і знаёмых, а потым ужо святкуе сам, — лічыць лідэр гурта Лявон Вольскі. — Менавіта таму нам падалося, што святочны паштамт — гэта цалкам лагічны і неабходны дадатак да нашага новага альбому "Крамбамбуля Святочная". Мы — за культурны лад жыцця".

Таму гурт "Крамбамбуля" адчыніў першы ў Беларусі паштамт новага, святочнага тыпу. З яго дапамогай кожны жадаючы можа бесплатна даслаць электронную віншавальную паштоўку сваім родным, сябрам і знаёмым. Трапіць туды можна праз афіцыйны сайт.

Усе паштоўкі намаляваў вядомы беларускі мастак Міхал Анемпадыстаў. Сярод прадстаўленых на паштамце святаў ёсць персанальныя (дзень нараджэння, вяселле) і масавыя (Новы год, Купалле), модныя (дзень св. Валянціна, дзень св. Патрыка, Хэлаўін) і не вельмі (1 мая, 7 лістапада). Разам з кожнай паштоўкай адрэсат атрымлівае песню "Крамбамбулі", прымеркаваную на кожнага свята.

Між тым спецыяльна для жыхароў іншых рэгіёнаў свету, святочны паштамт мае таксама англійскую версію, у якой на паштоўках змешчаны спецыяльныя каментары да пэўных святаў ды узоры вымаўлення розных віншаванняў па-беларуску.

Дарэчы, хутка (з 6 на 7 ліпеня) Купалле — час віншаваць!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)