Край.BY: Месца, дзе адкрываюцца вочы

Прачынайся, уставай, рушым! Што значыць не хочаш? Нас чакае ўсё Вялікае Княства. Паглядзі на гэтыя шматлікія харугвы, паглядзі, колькі людзей сабралася! Усе толькі і чакаюць нас. Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас.

За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаваў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася — гэта ж гісторыя, а не салодкі пернік. Але галоўнае — у выніку мы маем цудоўнае месца, дакрануцца да гісторыі якога — як даць нырца ў святую крынічную ваду. Вочы самі адкрываюцца шмат на якія рэчы і ў прамым сэнсе, і ў метафарычным.

Ну што, даем нырца ў гісторыю Пустынак?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)