Лица

Край.BY. 111 вішнёвых дрэваў паміж металургіяй і паэзіяй

Тут нараджаюцца прэзідэнты, а паэты і перакладчыкі хочуць, каб іх тут пахавалі.

Тут зарадзілася беларуская металургія і знайшлі свой спачын ідэйны натхняльнік вялікалітоўскай Рэфармацыі Сымон Будны і паэтка нашаніўскай пары Канстанцыя Буйло.

Тут нават за саветамі гучалі набажэнствы на роднай мове, а ў наш час тут аднавілі і асвяцілі засыпаную ў суворы час крынічку ды пасадзілі вакол яе 111 вішнёвых дрэўцаў. Ух, і хораша ж тут будзе ўвесну, якая ўжо зусім хутка! Трымайся, браце, беларус, вясна блізка, а ў Вішневе яна найпрыгажэйшая :)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)