Кот на галалёдзе
У галалёдзіцу цяжкавата хадзіць не толькі чалавекам, але і нашым меншым сябрам.
Фотаздымак зроблены на Лідчыне, у в. Сялец, што каля Нёману.
Гэты наднёманскі каток нібы ілюструе вядомую з далёкага маленства беларускую калыханку:
Люлі, люлі, люлі,
Дзеткі ўсе паснулі.
Не спіць толькі коця,
Ходзіць па балоце.
Адмарозіў лапку,
Пайшоў грэцца ў хатку.
Недзе коцю дзецца,
Лапачцы пагрэцца…
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное