Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Корбана і Хведарука выпусьцілі з "амэрыканкі"

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук і Алег Корбан у 19.30 выйшлі зь сьледчага ізалятару КДБ.

У хлопцаў узялі падпіску аб тым, што яны будуць зьяўляцца на допыты згодна з патрабаваньнямі сьледчых. Алег і Зьміцер маюць статус падазраваных у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ паводле 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Артыкулам не прадугледжана ўтрыманьне пад вартай да суду.

Калі ў ізалятары трымалі Зьмітра Дашкевіча, які быў асуджаны па гэтым жа артыкуле, то сьледчыя спасылаліся на тое, што ён не мае менскай прапіскі і два разы не зьяўляўся на допыт.

Зьміцер Хведарук і Алег Корбан паведамілі, што іх трымалі ў адзіночных камэрах і што харчаваньне было вельмі кепскае. Цяпер хлопцы мусяць 10 дзён чакаць, пакуль сьледзтва ня вызначыцца з абвінавачаньнем. Іх могуць абвінаваціць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі і засудзіць да 2 гадоў турмы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)