Кора Шумахер

Пра супругу Ральфа Шумахера Кору мала што было вядома да яе шлюбу з вядомым аўтагоншчыкам. Сцвярджаюць, што яна працавала кансультантам па сувязях з грамадскасцю ў кампаніі Diesel Jeans і нават спрабавала сябе ў якасці мадэлі. Апошняе, дарэчы, каштавала яе будучаму мужу 400 тысяч долараў — менавіта такую суму выклаў аўтагоншчык, каб выкупіць негатывы фотаздымакаў аголенай Коры. Калі ж гэтыя фотаздымкі з’явіліся ў іншым выданні, Шумахер вымушаны быў змірыцца, што адгэтуль любавацца целам яго прыгожай жонкі будзе не ён адзін.

Пасля нараджэння сына Кора зноў узялася за сваё і знялася для нямецкага выдання GQ. Не жадае яна адставаць і ад свайго зорнага супруга: нядаўна Кора Шумахер падпісала кантракт на ўдзел ў прафесійных аўтагонках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)