Конвейер репрессий. Психолога и модель осудили за политику – вероятно, по «делу Гаюна»
Хроника политического преследования 7 марта.
29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за «Гаюна»
Аліна Смярчынская, географ па адукацыі, развівалася ў прафесіі псіхолага-сэксалога і час ад часу здымалася ў рэкламе. Але нядаўна яе асудзілі па палітычным артыкуле, піша Наша Ніва.
Аліне Смярчынскай 29 гадоў. Яна родам з Гомеля. На вучобу паехала ў Мінск і паступіла на геафак БДУ, дзе вывучала геаэкалогію.
Аднак пазней дзяўчына кардынальна змяніла сферу і пайшла ў псіхалогію. У 2024 годзе яна прайшла перападрыхтоўку ў БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія сямейных адносін». Акрамя таго, Аліна пастаянна павышала кваліфікацыю: з 2022 па 2025 год прайшла дзясяткі дадатковых курсаў. Сярод іх — медыцынская псіхалогія і сэксалогія, асновы гештальт-тэрапіі і КПТ, праца з метафарычнымі картамі, расстаноўкамі, гендарнай дысфарыяй і жаночай гіпасэксуальнасцю.
Апошнія гады дзяўчына жыла і працавала ў Мінску як псіхолаг, з лета 2024‑га афіцыйна зарэгістравалася як індывідуальны прадпрымальнік. Яна дапамагае кліентам з самаацэнкай, вырашэннем сямейных крызісаў і праблем у адносінах.
Таксама дзяўчына часам здымалася ў рэкламе — напрыклад, для брэндаў «Слаўная вада» і «Дамінас Піца».
У лютым 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе Аліне вынеслі прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Аліне прызначылі хатнюю хімію.
Дакладныя абставіны крымінальнай справы і даныя пра тое, за што канкрэтна яе затрымалі, пакуль невядомыя. Але звычайна цяпер па гэтым артыкуле пераследуюць па справе Гаюна.
Читайте еще
Избранное