Конвейер репрессий. Ксендзу Анджею Юхневичу грозят фейковыми обвинениями. Житель Гродно задержан за комментарий про милиционера

Хроника политического преследования 5 октября.

Житель Гродно задержан за комментарий про милиционера

Силовики задержали 45-летнего жителя Гродно за комментарии в чатах, видео с ним опубликовал провластный канал, пишет Медиазона.

На видео, записанном под принуждением, мужчина говорит, что задержан за оскорбление милиционера в чате, и добавляет, что не знал о том, что пишет о силовике.

Ксендзу Анджею Юхневичу грозят фейковыми обвинениями в преступлениях против сексуальной неприкосновенности несовершеннолетних

Анджей Юхневич

Христианской визии стало известно, что на ксендза Анджея Юхневича, который находится в неволе с 8 мая 2024 года, продолжают оказывать давление.

Священник уже прошел через пытки и угрозы в заключении. Первый раз посетить душ ему разрешили только после двух месяцев нахождения за решеткой.

Он обжаловал постановления о своем аресте. Принципиальная позиция Юхневича и стала причиной того, что преследование в отношении него из административного перешло в уголовное.

Теперь священнику угрожают, что ему могут выставить фейковые обвинения, связанные с преступлениями против сексуальной неприкосновенности несовершеннолетних. С подобного типа угрозами сталкивались и другие служители католического костёла в Беларуси, но в результате случаи подобных преступлений так и не были доказаны. Тем не менее, сам факт предъявления таких обвинений может привести к разрушению репутации человека.

Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка падаў у суд на сваю адвакатку

Прызначаная ўладамі адвакатка Наталля Селіванава мусіла абараняць Судаленку падчас суда паводле працэдуры так званай «спецвытворчасці».

У выніку таго суда Судаленку завочна асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і штрафа, памерам 26 тысяч рублёў, паведамляе Гомельская вясна.

У сваім пазове праваабаронца напісаў наступнае:

— Пасля атрымання права на азнаямленне з усімі працэсуальнымі дакументамі, уключаючы матэрыялы крымінальнай справы і працэсуальныя пастановы, адказчык адмовілася азнаёміць мяне з імі, цалкам самаўхілілася ад камунікацыі і абароны, не адказвала на мае званкі і працэсуальныя просьбы ў мэсэнджары «Ватсап».

Ігнаруючы мае інтарэсы, адказчык нават не ўзгадніла са мной, як з падабаронным, прававую пазіцыю ў справе, яе не цікавіла маё, як падабароннага, стаўленне да выстаўленых абвінавачанняў, у выніку чаго мне да гэтага часу, нават пасля набыцця прысудам законнага моцу, невядомы ні адзін з пастаўленых мне ў віну эпізодаў крымінальных злачынстваў.

Акрамя таго, адвакатка адразу пасля сканчэння разгляду справы ў судзе першай інстанцыі адмовілася працягваць абарону Судаленкі.

Праваабаронца просіць спагнаць з адвакаткі маральную шкоду, якую ён атрымаў у выніку дзеянняў Селіванавай, памерам тыя самыя 26 тысяч рублёў, на якія яго аштрафавалі.

Ён аргументуе неабходнасць спагнання з адвакаткі маральнай шкоды тым, што церпіць маральныя пакуты праз прызначаны яму ў выніку самаўхілення адвакаткі ад абавязкаў у абароне, вялізны тэрмін зняволення і буйны грашовы штраф.

У каментары «Гомельскай вясне» Судаленка патлумачыў, якую мэту перад сабой ставіў, калі звярнуўся ў суд:

— У Беларусі ўжо больш за 120 гэтых «спецвытворчасцяў» і ў больш як 100 з іх вынесеныя прысуды. І аніводны з асуджаных не меў доступу да свайго адваката.

То бок, сістэма, якая прызначае гэтых адвакатаў, бярэ ў адвакатаў падпіскі пра неразгалошванне і яны, прыкрываючыся гэтым, не выходзяць на кантакт.

Гэта бачна з маёй гутаркі з прызначанай для мяне адвакаткай. Яна кажа — вам адкажуць, нібыта яна не мая абаронца. З гэтым трэба змагацца.

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў, які хваліць Пуціна і Кадырава, будуць судзіць па палітычных артыкулах

У 2020-м Генадзь Карнеявец падтрымаў рух за свабодныя выбары. Але пасля пачатку вайны рашуча выступіў за Расію. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў калоніі за старыя рэпосты, піша Наша Ніва.

Сацсеткі Генадзя не абнаўляюцца з мая 2024 года. 13 чэрвеня 2024 года яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у судзе Калінкавіцкага раёна. Падобна, пасля на яго завялі крымінальную справу.

Разгляд справы пачнецца 11 кастрычніка 2024 года ў судзе Жыткавіцкага раёна. Мужчыну вінавацяць ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «паклёпе» (арт. 188 КК), «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 1 і 2 арт. 367 КК) і «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Жыхару Калінкавічаў пагражае да шасці гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Аляксандр Аношка, які асудзіў па палітычных справах з 2020 года чатырох чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(7)