Общество
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

"Комсомолка" заплаціць Шпілеўскаму 60 мільёнаў за фотапамылку

У чацьвер Менскі гарадзкі суд разглядаў скаргу рэдакцыі газэты “Комсомольская правда” в Белоруссии” на рашэньне раённага суду па пазову старшыні мытнага камітэту Аляксандра Шпілеўскага. Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу газэты. Газэта вымушана будзе заплаціць старшыні мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму 60 мільёнаў беларускіх рублёў за пераблытаны фотаздымак

Нагадаем, рэдакцыя газэты ў адным са сваіх нумароў з-за тэхнічнай прычыны пераблытала фотаздымкі. У выніку пад фотаздымкам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандра Шпілеўскага быў надрукаваны фрагмэнт інтэрвію спартовага агента Мікалая Шпілеўскага. Рэдакцыя публічна папрасіла прабачэньня ў кіраўніка мытнага камітэту Беларусі і накіравала яму афіцыйны ліст таксама з прабачэньнямі. Аднак спадар Шпілеўскі зьвярнуўся ў суд, які вызначыў, што рэдакцыя павінна выплаціць яму кампэнсацыю за маральны ўрон – 60 мільёнаў беларускіх рублёў. У чацьвер Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу і пакінуў гэтае рашэньне нязьменным. Паводле рэдактара газэты Юліі Слуцкай, гэта вельмі небясьпечны прэцэдэнт для астатніх мэдыяў.

(Слуцкая: ) “Ніводная газэта не бывае без тэхнічных памылак. Гэта тое, што называецца чалавечым фактарам. Калі дагэтуль усе зыскі па абароне гонару і годнасьці былі па зьместу публікацый, то гэты зыск быў па тэхнічнай памылцы. І там не было нават думкі пра абразу. Гэта быў абсалютна нэўтральны тэкст, які ніяк ня мог закрануць гонар і годнасьць. Таму, калі гэта й далей узяць на ўзбраеньне і караць газэты за тэхнічныя памылкі, то можна дасягнуць вялікіх посьпехаў”.

Газэта вымушана будзе заплаціць старшыні мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму 60 мільёнаў беларускіх рублёў.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)