Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Колькі яшчэ працягнецца рэвалюцыя ў Беларусі?

Рэвалюцыя, як і развод, з’яўляецца не падзеяй, а працэсам. Улетку 2020 года рэвалюцыя ў Беларусі стартавала. Як доўга яна працягнецца?

Беларусам трэба будзе навучыцца жыць без уладнай вертыкалі. Гэта задача прынцыпова іншага ўзроўню складанасці. Яна не палітычная, а сацыякультурная.

Так званыя «выбары» паслужылі ў Беларусі трыгерам (падзеяй, якая запускае пэўную эмацыйную рэакцыю), што перавёў беларускае грамадства з паўсоннага стану ў стан палітычнага ўзбуджэння.

Схаваныя на працягу чвэрці стагоддзя праблемы ў лічаныя дні агаліліся. Але адэкватнай мовы іх апісання пры гэтым не ўзнікла ні ва ўлады, ні ў пратэстоўцаў.

Адзінае, на што аказалася здольная ўлада з усёй сваёй прапагандысцкай абслугай, — гэта выцягнуць з запаснікаў тэорыю змовы. Да 9 жніўня, з-за адсутнасці празаходняга кандыдата ад апазіцыі, на ролю галоўнага змоўшчыка была прызначаная «наша Расія».

«Вагнераўцы», што не зразумела, якім ветрам былі занесеныя ў Сінявокую, аказаліся ў той момант вельмі нават дарэчы. Калі б іх не было, іх варта было б прыдумаць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(4)