Колькі трэба «дэпутатаў», чыноўнікаў, каб хлопцу са шматдзетнай сям'і падарыць пінжак?
У Акцябрскім раёне ў межах акцыі «Я першакласнік» шматдзетнай сям'і падаравалі школьны касцюм. Якім чынам?
Дзеля гэтага «сенатару» давялося праявіць ініцыятыву, старшыні райвыканкама — прымаць спецыяльнае рашэнне, а яшчэ двум чыноўнікам — уручаць падарунак (яны на фота), піша Парламенцкі канал.
Таксама спатрэбілася прыцягнуць да акцыі жаночы савет, які выдзеліў прысмакі.
У выніку шматдзетнай маці давялося скіроўваць падзяку да трох адрасатаў: мясцовай улады, дэпутацкага корпуса і грамадскіх арганізацый, паведаміла газета райвыканкама.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное