Экономика

Міраслаў Гажэцкі, Новы час

Колькі мяса ў каўбасах?

Беларусы выдаткоўваюць на мяса шмат грошай. Дый ядуць яго і розных каўбасаў значна больш, чым рэкамендуюць медыкі.

Фота ArtFile.ru

Вегетарыянства ці мясаедства — справа кожнага, а «Новы Час» распавядзе пра тое, як арыентавацца ў інгрэдыентах, што пазначаныя на ўпакоўках мясных прадуктаў. І пра міфы, звязаныя з іх вытворчасцю.

Мяса займае траціну ад усіх харчовых пакупак беларусаў. Калі ж прааналізаваць катэгорыю «мяса і мясныя прадукты», то з круглых 100 рублёў, якія сярэдняя сям’я штомесяц выдаткоўвае на мяса, больш за ўсё ідзе на каўбасы — амаль 40, мяса птушкі — 20, свініну — 15.

Не рэкламуем гэты лад жыцця, але вегетарыянцам і пескатарыянцам (тым, хто трымаецца рыбнай дыеты) быць танней — на рыбу і рыбапрадукты яны выдаткоўваць столькі, колькі мясаеды толькі на свініну.

Сярэднедушавое спажыванне мяса ў Беларусі — 94 кілаграмы на год. У пачатку 2000-х было каля 60 кілаграмаў. І калі раней дыетолагі казалі, што мы не даядаем мяса і мясных прадуктаў, то сёння яны занепакоеныя іх пераяданнем.

У нашай Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года рэкамендаваная норма складае 80 кілаграмаў на душу насельніцтва.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(14)