Колькасьць захворваньняў ракам шчытападобнай залозы ў дзяцей павялічылася ў 200 разоў

У 200 разоў павялічылася ў Беларусі колькасьць захворваньняў ракам шчытападобнай залозы сярод дзяцей пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Пра гэта паведаміў старшыня ўрадавай нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароны прафэсар Якаў Кёнігсбэрг.

Паводле яго, гэта адзінае даказанае наступства Чарнобылю на здароўе людзей. Колькасьць іншых анкалягічных захворваньняў павялічылася на некалькі адсоткаў.

Прафэсар Кёнігсбэрг паведаміў, што беларускім адмыслоўцам давялося даказваць эўрапейцам, што прычынай падвышэньня захворваньняў ракам шчытападобнай залозы у дзяцей зьяўляецца менавіта чарнобыльская катастрофа. Спачатку экспэрты Эўразьвязу лічылі, што беларускія спэцыялісты няправільна робяць дасьледваньні і ставяць дыягназы, але потым прадстаўнікі Эўразьвязу пагадзіліся з высновамі беларускіх навукоўцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)