Колькасць хворых на рак за 10 гадоў вырасла на 34%

На пачатак 2012 года на дыспансэрным уліку з прыкметамі на анкалягічныя захворваньні знаходзілася 250 тысячаў — гэта болей за 2,5% насельніцтва краіны.

Ад 2002 году паказьнік захворваньня (на 100 тыс. насельніцтва) вырас на 34,2%, а паказчыкі сьмяротнасці зьнізіліся на 5,6%.

Гэта «сьведчыць аб несумненным прагрэсе ў дыягностыцы і лячэньні анкалягічных захворваньняў», заявіў дырэктар РНПЦ анкалёгіі і медыцынскай радыялёгіі Алег Суконка.

Разам з гэтым, калі такія тэмпы завахаюцца, то «праз 20 гадоў колькасьць штогод хворых дасягне 78.000 у год, што значна павялічыць нагрузку на сыстэму аховы здароўя», адзначае Суконка.

Болей чым ад раку з Беларусі паміраюць толькі ад хваробы сыстэмы кровазвароту, піша «БелаПАН».

Некаторыя фактары рызыкі захварэць на рак:

няправільнае харчаваньне

паленьне

неспрыяльная экалягічная абстаноўка

нелячэньне розных запаленчых захворваньняў

нездаровы лад жыцьця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)