Коктейль
Сямён Печанко

Колеры Чорнага возера

«Салідарнасць» запрашае ў фотавандроўку на край Налібоцкай пушчы.

Возера Чорнае хаваецца на ўскрайку Налібоцкай пушчы ў ваколіцах вёскі Паташня Іўеўскага раёна. Насамрэч, гэта лясная затока, што злучаецца перашыйкам з Бярэзінай.

Возера ад заказніка аддзяляюць лічаныя кіламетры, тут яшчэ можна вудзіць рыбу і спыняцца з намётамі.

Акрамя таго, гэта яшчэ і своеасаблівая мяжа, што дзеліць хвойны лес ад дубровы. Абапал возера велічныя дубы суседнічаюць з хвоямі, клёнамі і бярозамі. Кажуць, што тут асабліва прыгожа восенню, калі лес афарбоўваецца ў жоўтыя, чырвоныя і зялёныя колеры.

Чорным возера называюць з-за колеру вады — яна і праўда цёмная. Мясцовасць тут балоцістая, зямля колеру цёмнага попелу.

Нам ваўкі з ласямі не трапіліся, толькі мядзянка

Мясцовыя жыхары папярэджваюць пра рызыку сустрэць у лесе дзікіх звяроў. Летась мае калегі-журналісты ў часе сплаву па Бярэзіне перажылі тут незабыўную сустрэчу з ласём.

І, канечне, белыя і жоўтыя гарлачыкі, якія радуюць вока нават у часе залевы.