Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Кніга пра “Нэйра Дзюбель”

Свой летапіс мае шанец займець група “Нэйра Дзюбель”. Стваральнік фан-сайту каманды Dexta заявіў пра намер зрабіць кнігу пра ўлюбёны гурт і ўжо выклаў на старонцы //kniga.neurodubel.info яе першыя разьдзелы.

У адным зь іх, у прыватнасьці, апавядаецца пра вучобу Кульлінковіча на журфаку БДУ. Будучы лідэр “дзюбялей” вырашыў пайсьці на адной з параў на першым курсе папіць піва... і на вучобу так і не вярнуўся. Вя-дзецца пра такія цікавыя факты з жыцьця Кульлінковіча, як праца дворнікам у Савеце міністраў і заснаваньне сваёй першай групы пад назвай SWAMP, дзе ён граў на рондалі. Dexta абяцае выкладаць главы кнігі ў Iнтэр-нэце па факце іх напісаньня, але не называе свой праект онлайнавым і пазьбягае параўнаньняў з кнігай Віктара Дзятліковіча “Іх Мроя. Іх N.R.M.”: “Кніга будзе выда-дзена невялікім накладам налета. Гэта ня будзе пародыяй на нашумелую кнігу пра “Мрою”. “Нэйра Дзюбель” заслугоўвае свайго летапісу, таму я гэта і раблю”.

У кнізе плянуецца падаць у храналягічным парадку ўсе значныя моманты з 16-гадовай гісторыі “Нэйра Дзюбеля”, распавесьці пра запіс кожнага з 14 альбомаў групы і здымкі дзесятка відэакліпаў, а таксама прасачыць лёс усіх без выключэньня музыкаў, што гралі разам з Кульлінковічам. Акрамя таго, кожны ахвочы можа прыняць удзел у абмеркаваньні і карэктаваньні кнігі да яе выхаду. Усе свае заўвагі можна пакідаць на форуме фан-сайта групы “Нэйра Дзюбель”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)