Лица

Клінаў: распад сістэмы, існуючай у Беларусі, адбудзецца неўзабаве

Мастак Артур Клінаў, аўтар праекту «Горад СОНца», рамана «Шклатара» пра падзеі 2010 году ды карціны «Чаяванне» з Аляксандрам Лукашэнка лічыць, што мяжа цярпення блізкая не толькі сярод інтэлігентаў і апазіцыі, але і сярод простых вяскоўцаў.

Фота Надзеі Бужан, Наша Ніва

— Мушу выказаць крамольную, але аптымістычную думку: каранавірус паскорыць распад гэтай сістэмы, у чым, напэўна, адзіны пазітыўны момант пандэміі, — заявіў Клінаў у размове з Нашай Нівай. – Крызісы заўсёды прыспешвалі разбурэнне неэфектыўных грамадскіх сістэм, падчас цяперашняга наша дзяржава праявіла сваю некампетэнтнасць, бездапаможнасць і нават неадэкватнасць.

Пандэмія паказала, што гэта сістэма папросту небяспечная, а без каранавіруса мы б маглі яшчэ доўга не заўважаць яе хібы і думаць, што ўсё неяк наладзіцца. Думаю, яе распад — пытанне блізкай перспектывы, пэўныя працэсы ўжо актывізаваліся, што бачна нават па гэтых выбарах.

— Шмат асоб уступіла ў перадвыбарчую гонку, хаця па-ранейшаму лічыцца, што гуляць у палітычныя гульні ў Беларусі не мае сэнсу. Улічваючы «каранавірусныя» змены ў грамадстве, ці ёсць шанс, што наступныя выбары будуць сапраўднымі?

— Ніякага шансу тут няма: распад сістэмы хоць і паскорыцца, але ў найбліжэйшыя месяцы не адбудзецца. Тым не менш, грамадства зразумела, што далей так жыць нельга.

Мы прыйшлі да класічнай ленінскай формулы «Вярхі не могуць, нізы не хочуць». Па тым, што на выбары ідуць не толькі старая апазіцыйная гвардыя, але і новыя людзі, бачна, што мяжа цярпення блізкая і патрэба ў пераменах высокая, прычым не толькі сярод інтэлігентаў і апазіцыі, але і сярод простых вяскоўцаў.

— А што людзі на вёсцы кажуць пра сённяшнюю Беларусь?

— Тое, што яны кажуць, нашмат больш радыкальнае за тое, што прамаўляецца ў сталічных інтэлігенцкіх колах. Прычым яшчэ пяць гадоў таму пачуць такое ў вёсцы было немагчыма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(38)