Клэр Дэйнс ці Марэна Бакарын?
У серыяле «Радзіма» яны змагаліся за аднаго мужчыну, а сёння спаборнічаюць на нашым сайце за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
Сваю першую ролю ў кіно Клэр Дэйнс атрымала ў 1996 годзе ў меладраме «Рамэо + Джульета», дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Леанарда Ды Капрыо. А вось здымацца з ім у «Тытаніку» актрыса адмовілася, у выніку чаго роля дасталася Кейт Уінслет. Аднак і без «Тытаніка узнагарод у капілцы Клэр – хоць адбаўляй – чатыры «Залатых глобуса» і тры «Эммі». Прычым полова з іх — за серыял «Чужы сярод сваіх» (“Радзіма»), дзе актрыса іграе агента ЦРУ.
Супрацьстаіць ёй калега па здымачнай пляцоўцы актрыса з бразільскімі каранямі Марэна Бакарын, якая таксама з годнасцю несла эратычную нагрузку ў серыяле. І не толькі ў ім адным. На яе рахунку таксама фільм «Светлячок», а за ролю ў «Візіцёрах» Марэна двойчы намініравался на прэмію Сатурн.
Клэр Дэйнс
Марэна Бакарын
Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 304 наведвальніка. Перамагла Марэна Бакарын —77.3%:22,7%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».
Напярэдадні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное