Клецкі апазіцыянер трапіў у кнігу рэкордаў за колькасць крымінальных спраў

Беларускі апазіцыянер з Клецка Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расіі 2008-га года. За актыўную палітычную дзейнасць супраць яго 6 разоў распачыналі крымінальную справу па чатырох артыкулах, інфармуе сайт Аляксандра Мілінкевіча.

Гэта “самая вялікая ў СНД колькасць крымінальных спраў за палітычную апазіцыю”, адзначаецца ў зборніку.

Сяргей Панамароў раней быў мастаком-дызайнерам. У Клецку ў яго была ўласная майстэрня.

У 2005 годзе ўлады забралі яе і пад’явілі пазоў на 9 мільёнаў рублёў. Застаўшыся без працы, Панамароў пачаў займацца журналістыкай і выдаваць штодзённік “Бойкі Клецк”.

Акрамя таго ён з’яўляецца рэгіянальным каардынатарам Руху “За Свабоду” і мясцовым кіраўніком Партыі БНФ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)