Класкоўскі: «Самы вялікі начальнік прапусціў нават тое, што можна было ўзяць і за савецкім часам»

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі пракаментаваў выказванне прадстаўнікамі беларускай улады спачуванняў французскаму народу у сувязі з пажарам у Норт-Даме.

– Ага, можна падумаць, сапраўды бядуюць па Нотр-Даме тыя дзеячы, на загад якіх крышаць крыжы ў Курапатах, – напісаў Аляксандр Класкоўскі. – Сапраўды, бываюць чуллівыя нягоднікі ды людажэры. Але што да шэрагу беларускіх вялікіх шышак, то і вонкавага інтэлектуальнага лоску, проста мінімальнага культурнага бэкграунду няма.

Прычым самы вялікі начальнік прапусціў нават тое, што можна было ўзяць і за савецкім часам. Мы слухалі Высоцкага, бітлоў, чыталі неблагую замежную літаратуру, што афіцыйна выдавалася.

А ў ягоным выпадку адчуваецца, што ўсё гэта прайшло міма. І гэта сёння адбіваецца на ўсёй краіне. Чалавек выглядае мастадонтам ва ўсіх сэнсах.

Невзоров: «Люди считают, что публичное страдание по Нотр-Даму записывает их в очень культурные люди»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(35)