Класкоўскі: «Расійскі выпадак, баюся, безнадзейны»
Палітолаг Аляксандр Класкоўскі падзяліўся ў Facebook думкамі пра выступ прэзідэнта Расіі перад парламентам.
– Пуцін пагражае Захаду новай ядзернай зброяй, а Лукашэнка тым часам ваюе з Масквой за беларускае малако.
Абодва рэжымы аўтарытарныя, але прынцыповая розніца ў тым, што Беларусь не імперыя. І гэта дае нейкі шанец.
Расійскі жа выпадак, баюся, безнадзейны. Пуцін у сённяшнім пасланні Федэральнаму сходу абвесціў конкурс на лепшую назву новай крылатай ракеты.
Краіна дэградуе, народ па-за маскоўскай кальцавой збольшага гніе ў беднасці, брудзе ды п'янстве, але вось зараз з натхненнем будуць крэатывіць на тэму ядзернага апакаліпсісу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное