Вікторыя Захарава

Класкоўскі: «Наўскідку цяжка адказаць, ці ёсць за гэтым нейкія палітычныя меркаванні»

Змены ў «бязвізавым» спісе: у чым логіка?

Спіс дзяржаў, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь праз аэрапорты тэрмінам да 30 дзён, скараціўся. З 80 краін у ім засталося 73, прычым у «адлічаныя» трапілі, напрыклад, Албанія, Аргенціна, Бразілія, Гандурас, Ганконг, Кітай, Макао, Мальтыйскі Ордэн, а дазвол атрымалі Егіпет, Іран, Пакістан, ПАР, Іарданія.

Ці ёсць у гэтым перастаноўках асаблівая логіка? Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» заўважае, што для грунтоўных ацэнак пакуль што мала зыходных дадзеных:

– Некалькі краін выкінулі, некалькі дадалі – наўскідку цяжка адказаць, ці ёсць за гэтым нейкія палітычныя меркаванні. Магчыма, тое, што выключаныя са спісу Злучаныя Штаты, адлюстроўвае цяперашні напружаны перыяд у двухбаковых дачыненнях. А далучаныя некалькі азіяцкіх i афрыканскiх краін – можа быць, дзеля таго, каб было зручней «дастаўляць» мігрантаў.

Але ўсё ж я не стаў бы рабіць з гэтай кан’юнктурнай карэкцыі глабальных высноваў і меркаваць, што стратэгічна мяняецца палітыка ў гэтым пытанні. Для гэтага ўсё ж трэба глыбей вывучаць лічбы і двухбаковыя дачыненні – колькі людзей прыязджае па «безвізу», ці стварае гэта для беларускага боку праблему і гэтак далей.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.2 (оценок:6)