Класкоўскі: «Людзей дастала існаванне пад Лукашэнкам»
Палітычны аглядальнік — пра ўражанні ад пікетаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай і «кандыдата пратэсту» Уладзіміра Няпомняшчых.
Фото Игорь Мелешко
«Сёння плошча Свабоды ў Мінску месціцца між Камароўкай і плошчай Якуба Коласа, — напісаў Аляксандр Класкоўскі. — Сотні людзей сабраў пікет, зладжаны Статкевічам і Ціханоўскім. Чарга паставіць подпісы за вылучэнне жонкі Ціханоўскага і «кандыдата пратэсту» Няпомняшчых расцягнулася на сотні метраў.
Уражанні і пытанні па гарачых слядах:
1. Людзей дастала існаванне пад Лукашэнкам. Цікава ўсё ж, які цяпер у яго рэйтынг.
2. Масе незадаволеных найперш імпануе асабістая смеласць Ціханоўскага, яркае ўвасабленне персанальнай альтэрнатывы (хоць сам ён і не балатуецца). Праграма мала каго цікавіць.
3. Міжволі напрошваюцца паралелі з Лукашэнкам узору 1994 года. Той таксама грунтаваўся на жорсткай папулісцкай крытыцы тагачаснага рэжыму на чале з Кебічам.
4. Апазіцыйны мэйнстрым на тле Ціханоўскага, а таксама новых фігур іншага кшталту — Цапкалы і Бабарыкі фактычна знік з радараў. Вось яна, цана застою, шаблонных падыходаў ды ўнутранай грызні ў асяроддзі «тытульных».
5. Сённяшні варушняк між Камароўкай і Якуба Коласа — выклік для уладаў. Цікава, ці дадуць яны Ціханоўскаму ездзіць па гарадах і ладзіць падобныя пікеты, як ён мяркуе».
Минчанин с пикета на Комаровке: Как можно жить, когда у нас «все есть», а по факту ничего нет?
Читайте еще
Избранное