Лица

Класкоўскі даў беларусам параду на адпачынак

Палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі адпачывае ў роднай Беларусі.

– Мая звышзадача — каб лета было добрае для майго малодшага сына Цімоха, каб атрымалася загартаваць яго фізычна. Таму ў нас рэгулярныя роварныя вандроўкі, купаньне, гімнастычныя практыкаваньні, – распавёў Класкоўскі Радыё Свабода.

І даў параду на адпачынак:

– Не наракаць на тое, што нарадзіліся ня ў той час, ня ў той краіне, што прыбыткі ці палітычная сыстэма не дазваляюць нешта. Усё залежыць ад чалавека. Чалавек сам стварае свой мікракосмас, сваю прастору, дзе ён можа атрымліваць асалоду ад паўнавартаснага жыцьця. У любую эпоху і пры любым рэжыме. Ня варта наракаць і на надвор’е. Бо калі ты ня можаш зьмяніць нейкія рэчы, дык зьмяні сваё стаўленьне да іх. Гэта клясыка. Тым болей беларусам, па вялікім рахунку, на клімат ня варта і наракаць. Так, можа тут меней сонечных дзён, чым дзе на поўдні, але ў нас няма цунамі і землятрусаў. У нас такая гарманічная зьмена чатырох сэзонаў — рэдка дзе знойдзеш куток на плянэце, дзе ўсё гэта так гарманічна спалучаецца, як у Беларусі.