Для мяне яна паказвае, што ў сістэме Лукашэнкі засталіся жывыя людзі, проста сама сістэма нялюдская.
Класкоўскі: «Алейнік і ўвогуле афіцыйны Мінск, вымушаныя максімум казыраць прадстаўнікамі Манголіі і Нікарагуа, і побач не стаяць з Ціханоўскай»
Палітычны аглядальнік — пра міжнародны парадак дня нацыянальнай лідаркі.
Святлана Ціханоўская зараз знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН, падчас якой наша лідарка звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў, сустрэлася з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў розных краін, узяла ўдзел у закрытай сустрэчы міжнародных лідараў і шэрагу іншых сустрэч на высокім узроўні.
На галоўным міжнародным форуме Ціханоўская распавядае пра крытычную сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пра рашэнне дэмакратычных сілаў працаваць на еўрапейскую перспектыву для нашай краіны, просіць аб спрашчэнні легалізацыі беларусаў за мяжой, заклікае прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці.
Напярэдадні выступленне лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў у Еўрапарламенце паспрыяла прыняццю рэзалюцыі па Беларусі.
Насычаны міжнародны графік Ціханоўскай Филин абмеркаваў з палітычным аглядальнікам праекта «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
— Генасамблея яшчэ працягваецца, таму вынікі будзем падводзіць пазней. Пакуль што самай сенсацыйнай падзеяй стала рукапацісканне Алейніка з Вячоркам, — іранізуе суразмоўца. — Думаю, што па цяперашніх законах і норавах Алейніка па вяртанні могуць прымусіць і «пакаяннае відэа» запісаць.
— Дарэчы, ці не была гэта спланаваная і абмеркаваная «акцыя»?
— Думаю, не. Таму што з гледзішча рэжыму, гэта такая піяраўская параза: як так — Лукашэнка сказаў паціснуць руку прадстаўніку «экстрэмістаў, тэрарыстаў, беглых», каб, можа, навесці масты і з Ціханоўскай?! Гэта з вобласці фантастыкі.
У гэтым адлюстравалася, на мой погляд, драма беларускай дыпламатыі, таму што гэта прасунутая сфера, там працавалі і дагэтуль часткова працуюць прафесіяналы, у тым ліку Алейнік, чалавек з заходнім бэкграўндам.
Ён, магчыма, на аўтамаце паціснуў руку Вячорку. І атрымалася такая крыху анекдатычная сітуацыя.
Не выключаю, што ў іншых абставінах Алейнік быў бы добрым міністрам замежных спраў.
— Калі казаць сур’ёзна пра форум і шэраг мерапрыемстваў з удзелам Святланы Ціханоўскай, што варта адзначыць?
— Тут можна гаварыць, што Ціханоўская трывала перахапіла ў афіцыйнага Мінску міжнародны парадак дня. На заходнім вектары дакладна працуе яе каманда. І гэта важны момант, які варта асэнсоўваць беларускім дэмакратычным сілам.
Узровень міжнароднай дзейнасці нашай лідаркі і яе каманды фантастычны. Тая ж расійская апазіцыя не мае такога яркага прадстаўніка з такой ступенню легітымнасці, яны зайздросцяць беларусам, што ў нас ёсць Ціханоўская.
Між тым мы самі ўжо прывыклі да таго, што яе прымаюць на высокім узроўні — пералік сустрэч сапраўды ўражвае.
Гэта выдатная праца яе дыпламатычнага блоку. Тут Алейнік і ўвогуле афіцыйны Мінск, вымушаныя максімум казыраць прадстаўнікамі Манголіі і Нікарагуа, і побач не стаяць.
А мы глядзім на стужку навін з удзелам Ціханоўскай, быццам бы так было заўсёды.
Але такой ступені ўвагі на міжнароднай арэне ні беларускія дэмакратычныя сілы, ні ўвогуле Беларусь не мелі ніколі.
Іншае пытанне, наколькі гэтыя размовы і высновы міжнародных арганізацый ці лідараў Заходняга свету могуць паўплываць непасрэдна сёння на сітуацыю ў Беларусі.
Але таму, што вядзецца вялікая праца, трэба аддаць належнае.
У іншай сітуацыі беларускае пытанне ўжо б проста растварылася ва ўкраінскай павестцы, знікла б у парадку дня.
Я не кажу, што Ціханоўскую няма за што ці нельга крытыкаваць, але хачу падкрэсліць, што нам ні ў якім разе нельга страціць гэты палітычны капітал.
Цяпер у людзей, якія думалі ў 2020 годзе, што перамены наступяць хутка, ёсць пэўны момант фрустрацыі і часта гучыць матыў, маўляў, а што Ціханоўская зрабіла за тры гады.
Я думаю, яна і яе каманда зрабіла амаль што максімум з таго, што ў гэтых дзікіх, страшэнных умовах можна было зрабіць. І, паўтаруся, растрачваць, руйнаваць гэты палітычны капітал недальнабачна.
Гэта наш здабытак з 2020 года, персанальны, сімвалічны — і яго варта трымацца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное