Кірстэн Данст

Амерыканская актрыса з нямецка-шведскімі каранямі Кірстэн Данст неверагодна рана апынулася ў свеце шоу-бізнесу. У тры гады яна стала мадэллю кампаніі “Форд”, у сем — адбыўся яе першы кінадэбют у карціне вядомага рэжысёра Вудзі Алена. Пасля ролі ў фільме “Маленькія жанчыны” Кірстэн стала адным з самых высокааплочваемых дзяцей Галівуда.

Ужо ў 11 гадоў Данст ажыццявіла мару ўсіх дзяўчынак-падлеткаў — цалавалася з самім Брэдам Пітам. Гэта адбылося падчас здымкаў карціны “Інтэрв’ю з вампірам” і, як тады прызналася актрыса, гэтыя сцэны былі для яе самымі непрыемнымі. На сёння сярод зорных партнёраў Кірстэн Данст такія акцёры, як Том Круз, Роберт дэ Ніра, Том Хэнкс.

Нягледзячы на свой юны ўзрост, актрыса мае салідны спіс бойфрэндаў. У свой час яна сустракалася з Джэкам Хофманам (сынам Дасціна Хофмана), спартсменам Кобам Брантам і акцёрам Бэнам Фостэрам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)