Кіроўцу, якi заўважыў на дарозе цела і спыніўся, збілі невядомыя

У Гродне хуліганы збілі мужчыну, які спыніўся, каб дапамагчы чалавеку, які ляжаў на дарозе.

Двое мужчынаў ехалі па вуліцы Садакова. Раптам яны заўважылі, што на дарозе ляжыць цела. Мужчыны спыніліся, адзін выйшаў, каб праверыць, што з чалавекам.

Раптам з кустоў выскачылі некалькі чалавек і збілі мужчыну. Па словах пацярпелага, яго атакавала каля 10 чалавек.

Мужчына вырваўся і зачыніўся ў машыне. Аднак хуліганы пачалі наносіць ўдары ўжо па аўтамабілі. У гэты час да месца здарэння рухаліся супрацоўнікі ДАІ - адзін з грамадзян раней заўважыў цела і не спыніўся, але паведаміў у ДАІ пра чалавека на дарозе.

На месцы праваахоўнікі знайшлі пацярпелага, які расказаў ім пра здарэнне. Згледзеўшы машыну з пробліскавымі маячкамі, група маладых людзей кінулася ў розныя бакі. Дарэчы, «цела», якое ляжала на дарозе таксама збегла.

Міліцыянты дагналі аднаго з хуліганаў.

«Той не хацеў сядаць у патрульную машыну, аказваў актыўны супраціў. Нават знаходзячыся ў аўто ў кайданках, спрабаваў наносіць удары супрацоўнікам ДАІ», - паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пазней атрымалася ўсталяваць і імёны іншых, якія цяпер ва ўсім вінавацяць свайго таварыша.

У дачыненні да яго - жыхара Гродна 1995 года нараджэння - ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле хуліганства. Раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)