Кіраўнік патрыятычнай «Чайкі»
Васіль Супрун вядомы тым, што разам са сваімі аднагодкамі ў 1946 годзе стварыў патрыятычную антысталінскую арганізацыю «Чайка», удзельнікі якой жылі ў Слоніме, Баранавічах, Наваградку, Пінску, Брэсце, іншых гарадах і мястэчках. За гэта ён быў пакараны 25 гадамі зняволення.
Напачатку 1946 года ў асяродку настаўніцтва і моладзі Слонімшчыны ўзнікла ідэя арганізаванага супраціву камуністычнаму руху і гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі. З гэтай мэтай у пачатку траўня 1946 года ў Слоніме актывісты руху правялі ўстаноўчы сход, на якім прынялі рашэнне стварыць падпольную беларускую арганізацыю з канспірацыйнай назвай «Чайка», якая ставіла б сваёй мэтай змаганне за нацыянальныя правы і годнасць свайго народу, яго культуры, мовы, гісторыі і, урэшце, за свабоду і незалежнасць Беларусі.
Арганізацыя не планавала займацца тэрорам, а меркавала індывідуальнай працай будзіць свядомасць беларусаў. Была прынятая праграма дзейнасці, асновы канспірацыі і абранае кіраўніцтва.
Цалкам артыкул чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное