Кіраўніцтва Слонімскай фабрыкі спужалася, што рабочы раскажа, як арганізавана праца ў Швецыі

Сябра Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Міхаіл Сашко на свае вочы пабачыў, у якіх умовах працуюць шведы, і хацеў пра гэта расказаць калегам.

Нагадаем, у лістападзе дзесять актывістаў незалежнага прафсаюза РЭП з розных рэгіёнаў Беларусі наведалі Швецыю па запрашэнні калегаў з прафсаюза IF Метал.

Пасля вартання з паездкі Міхаіл Сашко звярнуўся да адіміністрацыі ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», дзе ён працуе, з прапановай арганізаваць сустрэчу з рабочымі.

– Адразу пасля прыезду са Швецыі, ідучы на працу, я зайшоў да дырэктара фабрыкі Суботка Анатоля Анатолевіча і папрасіў яго дапамагчы арганізаваць людзей: каб я мог расказаць ім як жывуць і працуюць людзі там, у Швецыі. Як арганізавана іх праца і адпачынак, якія ў іх умовы працы, як арганізавана ахова працы і здароўя. Запрасіў на сустрэчу усіх: і адміністрацыю з ІТР, і прадзяржаўныя прафсаюсы, і ідэолага, – паведаміў praca-by.info Міхаіл Сашко.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)