Лица

Kinder – Küche – Kirche – Knihi

Творчая прастора BYBOOKS, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", выдавецкая серыя “Кнігарня “Наша Ніва”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляюць дыскусійны праект “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”.

8 красавіка а 19 гадзіне дыскусія першая: “Kinder – Küche – Kirche – Knihi”

Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці на падставе двух зборнікаў жаночай прозы -- “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009).

Удзельнікі

1) Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч

2) Дыскусанты: Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў, Аляксандра Дынько, Барыс Пятровіч

3) Аўтаркі.

Тэмы для абмеркавання:

1.Праблема тэрміналогіі. Жаночая літаратура vs мужчынскай літаратуры

2.Зборнікі з удзелам выключна жанчын-аўтарак: ружовае гета ці спроба заявіць пра сябе, зрабіць сябе бачнай.

3.Падыходы да вывучэння і аналізу літаратурнай творчасці жанчын: акадэмічная прастора і інстытут крытыкі

Месца правядзення дыскусій – кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)

Кіраўнік праекта: Аляксандра Дынько, каардынатар творчай прасторы BYBOOKS

Кантакт: +375 29 872 26 35 begin_of_the_skype_highlighting              +375 29 872 26 35      end_of_the_skype_highlighting, +375 44 754 58 91, alaksandradynko@gmail.com, bybooks.by@gmail.com, skype: alaksandra.dynko

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)