Кім Кардашьян

Сяброўка Пэрыс Хілтан прыгажуня з армянскімі каранямі Кім Кардашьян вырашыла распрануцца для Playboy. Упрыгожыць снежаньскі нумар Кім згадзілася пасля таго, як сама наследніца імперыі Хілтан адмовілася зрабіць гэта, нібыта прыслухаўшыся да “маміных парад”. Думаецца, рашэнне Пэрыс ніколькі не расчаруе аматараў прыгожага.

Праўда, сузіранне шыкоўных формаў Кім асаблівым адкрыццём для публікі, не будзе. Сёлета ў лютым інтэрнет-супольнасць магла без перашкод вывучаць “хатняе порна” прыгажуні, выстаўленнае ў Сетцы некалькімі тыднямі пазней за відэа Пэрыс. Самае цікавае, што ў гэтай гісторыі Кім больш за ўсё абурыла не наяўнасць скандальнай стужкі, а размовы пра ненатуральнасць паходжання яе “філейнай часткі”. “Ніякіх імплантантаў у мяне там няма”, — запэўнівае Кім. — Я — армянка, у нашых жанчын заўсёды такія фігуры”. Надзвычайная “сціпласць” прыгажуні, трэба думаць, дасталася ёй ад маці-ірландкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)