В мире
Зміцер Галко, «Новы час»

«Кібаргі» — хлопцы з суседняга двара

У дарозе пад абстрэлам мне хацелася зрабіцца маленькім-маленькім і ўціснуцца ў падлогу. Выкід адрэналіну такі, што здаецца, быццам зараз душа з цела сама выскачыць і паляціць са свістам. Ніякае «Супер-8» такіх уражанняў не дасць.

Але вярнуцца сюды хочацца зусім не для таго, каб паказытаць нервы. Вайна — гэта не крута, а балюча, страшна і цяжка. Захапляцца ёй могуць толькі маньякі кшталту Гіркіна. Сярод украінскіх салдатаў, якіх я сустракаў, камусьці лягчэй было, камусьці цяжэй, хтосьці ўсміхаўся, а хтосьці ўжо перастаў, але нават з выгляду сапраўдныя ваўкі вайны не атрымлівалі тут асалоды.

Чаму ж хочацца вярнуцца? Я сам сабе не магу да канца растлумачыць гэтую магію. Магчыма, таму, што я дасюль не сустракаў калектываў, дзе ставіліся б адзін да аднаго настолькі роўна і паважліва. Нават з «акулярыка», які ў вольны ад баявых заданняў час сядзеў і чытаў, што траплялася пад руку, хоць інструкцыю да мінамёту, хоць жаночы раман, замест таго, каб зрабіць нешта па гаспадарцы, кпілі вельмі бяскрыўдна. Нават на тых, хто не мог прачнуцца ўначы, каб падкінуць дроўцаў у печ, па-сапраўднаму не злаваліся. Хаця тэмпература такая, што вада ранкам у рукамыйніку ператвараецца ў лёд. Калі ўначы не падкінуць дроўцаў, холад у намёце стаіць страшны. Тых, хто вяртаецца з баявога задання (яно можа доўжыцца дзень-два, а можа і месяц), сустракаюць воклічамі «ура!» і кідаюцца іх абдымаць.

Я ў намёце разведроты правёў усяго дзве ночы, нічога асаблівага для іх не зрабіў, толькі дапамог прыцягнуць шыфер для альтанкі і падарыў «акулярыку» зборнік апавяданняў. Не богведама што. Развітваліся ж са мной так, быццам мы агонь і ваду разам прайшлі.

Цалкам рэпартаж чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)