Кэтрын Хэйгл

Амерыканская актрыса з нямецка-ірладскімі каранямі ў дзяцінстве іграла на віяланчэлі ды рэкламавала сродкі для валос і сухія сняданкі. У кіно прыгажуня дэбютавала ў 1992 годзе ў фільме “Гэтая ноч”. Аднак сусветную славу ёй прынесла роля ў серыяле “Розвел”. Неўзабаве фотаздымкі актрысы пачалі ўпрыгожваць вокладкі такіх часопісаў, як «Maxim», «Teen», “FHM».

Летась Кэтрын Хэйгл атрымала статуэтку Эмі як лепшая актрыса другога плану ў серыяле “Анатомія Грэйс”, а яе фльм “Крыху цяжарная” сабраў па ўсім свеце 175 мільёнаў долараў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)