Кэтрын Бэл

Чатырох месяцаў у мадэльным бізнесе Кэтрын Бэл з лішкам хапіла, каб канчаткова зразумець, што яе амбіцыі сягаюць куды далей. Так, кінуўшы і подыум і вучобу ва універсітэце, дачка англійскага архітэктара і медсястры накіравалася ў Галівуд. І не прагадала. Сёння на яе рахунку ролі ў “Брусе Усясільным” і яшчэ шэрагу стужак.

Напэўна, пазбаўляцца ад канкурэнтак Кэтрын дапамагае больш як дзесяцігадовы стаж заняткаў кікбоксінгам. Што ж тычыць мужчын, то для іх у актрысы напагатове не толькі стралянне вачыма, але прафесійнае валоданне сапраўднай зброяй.

Спадарыня Бэл замужам за акцёрам Адамам Бесонам, разам з якім жыве ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)