Келі Манака

Актрыса і мадэль Келі Манака сваю працоўную дзейнасць пачынала выратавальніцай на пляжы Лос-Анджалеса. Хто б мог падумаць, што гэтая работа стане для яе лёсавызначальнай — у 1997 годзе прыгажуню запрасілі здымацца ў серыяле “Выратавальнікі Малібу”. Пасля Келі рэгулярна з’яўлялася ў розных “мыльных операх”. За ролі ў серыялах Port Charles (2003) і «Галоўны шпіталь» (2006) яна нават была намінавана на прэмію Emmy.

Паралельна са здымкамі ў кіно, Келі рэгулярна адзначаецца на старонках мужчынскіх часопісаў — Playboy, FHM, Maxim.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)