Келі Брук

Уладальніца “самага прыгожага бюста”, па версіі часопіса FHM, брытанская актрыса Келі Брук не любіць абцяжарваць сябе лішнім адзеннем, што засведчана аб’ектывамі мноства фотакамер. Вось і нядаўна актрыса зноў парадавала сваіх прыхільнікаў і на прэм’еру новага фільма “Тры” з яе ўдзелам “забыла” апрануць бялізну. І ўсё было б добра, калі б спадарыня Брук больш асцярожна выходзіла з лімузіна... Фанаты былі ў захапленні!

Дарэчы, сваю выдатную форму актрыса, якая ніколі не захаплялася дыетамі і спортам, захоўвае, як яна прызналася, толькі дзякуючы рэгулярным заняткам сэксам. У гэтым сваю нявесту цалкам падтрымлівае і не дае з’явіцца лішнім кілаграмам на целе любімай яе жаніх — акцёр Білі Зэйн, вядомы па фільму “Тытанік”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)