Келі Брук ці Даўтцэн Крэз? (галасаванне)

Уладальніца аднаго з самых знакамітых бюстаў у свеце супраць анёла Victoria's Secret — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Мадэльная кар’ера англійскай тэлезоркі Келі Брук пачалася з конкурсу прыгажосці, куды яе практычна сілком прывяла маці. За некалькі год афіцыянтка з невялікага гарадка стала зоркай бульварных мужчынскіх часопісаў, а неўзабаве яе адметнымі формамі маглі ўжо любавацца і гледачы тэлеперадачы «Вялікі сняданак», куды Келі была запрошана ў якасці тэлевядучай. 3 2000 года прыгажуня штурмуе кінематограф. На яе рахунку з дзясятак роляў і незлічоная колькасць перамог у рэйтынгах самых сэксуальных жанчын свету.

Супрацьстаіць ёй галандская мадэль Даўтцэн Крэз, якая паспела пабываць на вокладках самых вядомых модных часопісаў, прайсціся па подыўму ў адзенні ад лепшых мадэльераў свету і зняцца ў рэкламных кампаніях Gucci, Calvin Klein, Dolce & Gabbana, Valentino, Versace. У 2005 годзе Даўтцэн была выбрана лепшай мадэллю Vogue, а ў 2006-м падпісала мільённы кантракт з кампаніяй L’Oreal Paris. Сёння гадавы даход мадэлі складае 1,5 мільёна долараў.

Келі Брук

Даўтцэн Крэз

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 438 наведвальнікаў. Перамагла Даўтцэн Крэз —50.2%:49,8%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Новую пару «на выбар» мы прапануем 10 лістапада а 12-й.

Напярэдадні

Сальма Хайек — Алівія Уайлд

Хайдзі Клум — Зоі Салдана