Кейт Хадсан

“Заканадаўцай моды” назваў часопіс Elle папулярную галівудскую актрысу Кейт Хадсан. Прыхільнікі, праўда, упэўнены, што без адзення Кейт выглядае яшчэ лепш. Дачка знакамітай Голдзі, Хоун ужо неаднаразова трапляла ў рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету.

Не адпачывае прырода і на акцёрскіх якасцях прыгажуні. У 2000 годзе Кейт Хадсан стала намінанткай на “Оскар” за карціну “Амаль знакаміты”. На жаль, галоўны прыз дастаўся тады іншай актрысе, затое Кейт, дзякуючы гэтаму фільму, пазнаёмілася са сваім будучым мужам — салістам Black Crowes Крысам Робінсанам. Нядаўна іх сыну споўнілася тры гады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)