Кейт Уінслет

Пачынаючы з пяці гадоў, Кейт Уінслет нязменна іграла анёлаў, святых дзеў ці, на крайні выпадак, добрасумленных кабет. Тым не менш англійская актрыса не такая ўжо і пурытанка. Стала вядома, што зорка “Тытаніка” выставіла на аўкцыён сваю заднюю частку — дакладней, яе эскіз ва ўласным выкананні. Атрыманыя за інтымную частку цела актрысы грошы пойдуць на барацьбу з беднасцю ў свеце.

Такі крок Кейт адразу ж выклікаў рэзананс у прэсе. Аднак адна з самых прыгожых жанчын планеты па версіі часопіса People, на кпіны журналістаў не зважае. Яна па-ранейшаму згаджаецца здымацца толькі ў цікавых фільмах з высокакласнымі акцёрамі і праходзіць міма ўсіх спакусаў разгульнага зорнага жыцця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)