Кэйсі

Музычны талент спявачка Кэйсі атрымала ў спадчыну ад сваіх бацькоў — яе бацька-філіпінец іграў на трубе, а маці-афраамерыканка была піяністкай. Праўда, Кэйсі з дзяцінства марыла стаць балерынай і нават займалася ў балетнай школе, пакуль чатырнаццацігадовую дзяўчынку не заўважыў прадстаўнік аднаго рэкламнага агенцтва. Так пачалася мадэльная кар’ера Кэйсі.

Але лёс не падманеш, і ўжо ў 19 год Кэйсі дэбютавала са сваёй песняй “Me & U”, якая адразу ж трапіла ў верхнія радкі хіт-парадаў. Летась выйшаў і першы сольны альбом спявачкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)