КДБ затрымаў дырэктара «Бакалеі Магілёў»?

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у сярэдзіне верасня камітэтчыкі затрымалі кіраўніка магілёўскага ААТ «Бакалея Магілёў» Віталя Курносава.

У КДБ інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. Але Курносава ўжо пэўны час няма на працы.

Разам з ім на «Бакалеі» працуе і яго сын. Уладзіслаў Курносаў займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па рознічным гандлі. Ці адсутнічае ён на працы, у «Бакалеі» казаць адмовіліся.

«Бакалея Магілёў» — даволі паспяховае прадпрыемства. У 2015 годзе партрэт Курносава-старэйшага нават вісеў на Дошцы пашаны Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)