Скандалы

КДБ: у справе акумулятарнага заводу арыштавалі двух чыноўнікаў Мінпрыроды

Старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык расказаў журналістам 3 верасьня пра справу Віктара Лемяшэўскага, уладальніка акумулятарнага заводу пад Берасьцем, піша Радыё Свабода.

Валеры Вакульчык нагадаў, што цяпер справу расьсьледуе пракуратура. Віктар Лемяшэўскі пад вартай, кажа старшыня КДБ, «зь ім яшчэ вельмі шмат людзей затрымана» — усе яны «раздавалі хабар адказным асобам за вырашэньне тых ці іншых пытаньняў, у тым ліку і тых, што тычацца будаўніцтва акумулятарнага заводу».

У гэтай справе арыштаваныя ў тым ліку два чыноўнікі Міністэрства прыроды, адзначыў Вакульчык, і яны прызналіся ў злачынствах.

Віктар Лемяшэўскі быў затрыманы 1 ліпеня. Паводле Генэральнай пракуратуры Беларусі, за два гады да затрыманьня Лемяшэўскага праваахоўныя органы ўжо цікавіліся дзейнасьцю ягонага заводу ў Белаазёрску. Тады абышлося бяз арыштаў. КДБ завёў на Лемяшэўскага адразу некалькі крымінальных спраў — за атрыманьне і даваньне хабару.

Праціўнікі заводу ля Берасьця лічаць, што бізнэсоўца маглі затрымаць, каб суцішыць пратэсты, якія трываюць амаль два гады і працягваюцца дагэтуль, нягледзячы на затрыманьне Лемяшэўскага і абяцаньні чыноўнікаў не запускаць завод без выкананьня экалягічных нарматываў.

«Он не один». Глава КГБ рассказал о деле Втюрина

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(18)