Общество
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

КДБ назвала імёны апошніх затрыманых па справе 19 снежня (фота)

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі падведзена рыса ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўсталяванню асоб, што справакавалі пагромы 19 снежня на плошчы Незалежнасці Мінска і прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.

Такое паведамленне з’явілася на сайце дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА са спасылкай на цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Паведамляецца, што 21 сакавіка былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі на плошчы Незалежнасці. Гэта – В.Мацукевіч, А.Шарстоў, Д.Гусельцаў. Усе яны аднагодкі, нарадзіліся ў 1987 годзе.

У паведамленні КДБ гаворыцца, што спецслужбы маюць неаспрэчныя доказы віны гэтых людзей. Маўляў, менавіта яны заклікалі да штурму дома ўрада.

Мацукевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, а з Шарстова і Гусельцава ўзятая падпіска аб з’яўленні.

КДБ таксама спрабуе абвергнуць меркаванні, што сярод тых, хто заклікаў да пагрому ўрадавага будынку, былі з праваахоўных органаў. І як доказ гэтага дэманструе фоткі Мацукевіча, Шарстова і Гусельцава.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)